|
Аўтар: WK
|
|
16.08.2010 21:00 |
|
16 жніўня ў Менску адбылася акцыя ў падтрымку міжнароднага расследавання знікнення апазіцыйных палітыкаў. Яна прайшла ў фармаце "ланцуга неабыякавых людзей".
Нягледзячы на забарону афіцыйных уладаў на правядзенне шэсця і мітынгу, лідэры апазіцыі заклікалі людзей выйсці 16 жніўня з партрэтамі зніклых да Акадэміі навук у 18.00.
Удзел у акцыі прынялі каля 200 чалавек. Сярод іх – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў, лідэр кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні Руху Салідарнасці «Разам» Аляксандр Макаеў, старшыня Менскай гарадской арганізацыі БНФ Віктар Івашкевіч.
Трымаючы партрэты зніклых апанентаў рэжыму, удзельнікі акцыі на некалькі дзесяткаў метраў расцягнуліся ўздоўж праспекту. Працягвалася акцыя больш за паўгадзіны і, як зазвычай, вызначылася шэрагам затрыманняў. Перад пачаткам былі затрыманыя моладзевыя актывісты АГП Алег Корбан і Сяргей Клюеў, падчас і пасля акцыі затрымалі яшчэ 8 чалавек: Паўла Юхневіча, Яўгена Афнагеля, Антона Койпіша, Віктара Ханеню, Максіма Сергійца, Валерыя Няпомняшчых, Андрэя Молчана і Уладзіміра Лемеша.
Усе затрыманыя былі вызваленыя праз некалькі гадзін без складання пратаколаў.
|
|
|
Аўтар: WK
|
|
27.07.2010 12:00 |
|
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Дэкларацыя абвясціла "поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх стасунках".
25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закону, на падставе якога былі ўнесеныя змены ў Канстытуцыю.
Да 1996 года 27 ліпеня было галоўным святам краіны – Днём незалежнасці Беларусі. Улады скасавалі свята пасля рэферэндуму 1996 года.
|
|
Аўтар: WK
|
|
02.07.2010 12:00 |
|
1 ліпеня сусветна вядомыя дзеячы тэатра і кіно правялі ў Лондане акцыю пратэсту супраць уціску свабоды слова ў Беларусі.
Акцыя прайшла каля сцен беларускага пасольства на вуліцы Кэнсінгтон Корт, 6 у Лондане. Яе арганізавалі драматург і рэжысёр Том Стопард, акцёр і рэжысёр Самуэль Уэст, рэжысёр Клэр Лізімор.
Самуэль Уэст прачытаў урывак з п'есы Беларускага Вольнага тэатра «Пакаленне Jeans». Рэжысёр Клэр Лізімор падкрэсліў, што новы ўказ беларускіх улад аб Інтэрнэце “з'яўляецца відавочнай спробай абмежаваць свабоду слова і права на самавыяўленне”. “Усе мы павінны супрацьстаяць кожнай спробе забраць гэтыя свабоды", - адзначыў Самуэль Уэст.
Дзеячы культуры накіравалі адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнка, у якім заклікаюць не абмяжоўваць дэмакратычныя свабоды і спыніць цэнзуру Інтэрнэту. Акрамя арганізатараў акцыі пад лістом падпісаліся Марк Равенхіл, Говард Брэнтан, Алан Рыкман, Лора Уэйд, Кэрыл Чэрчыль, Генры Гудман, Генры Портэр, Сымон Макберні, Сайман Стывенс і Ліндсі Тэрнер.
Раней знакамітасці напісалі адкрыты ліст да прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Камерона з патрабаваннем спыніць талерантнае стаўленне да апошняй дыктатуры ў Еўропе.
|
|
Аўтар: WK, ФОТА: PC
|
|
21.05.2010 19:00 |
|
Днём 21 траўня паэт Уладзімір Някляеў, рэдактар газеты “Товарищ” Сяргей Вазняк і міжнародны сакратар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Дзмітрыеў выйшлі на свабоду.
18 траўня ў розных гарадах Беларусі супрацоўнікі міліцыі і спецслужб адначасова правялі некалькі дзесяткаў ператрусаў у офісах грамадскіх аб’яднанняў, партый, незалежных прафсаюзаў і кватэрах актывістаў, якія падтрымалі грамадзянскую кампанію “Гавары праўду!”. Падчас ператрусаў канфіскаваліся кампутарная і аргтэхніка, дакументы, літаратура, грошы. Было затрымана і дапытана больш за 20 чалавек.
У ізалятар часовага ўтрымання на вул. Ахрэсціна ў Мінску на трое сутак былі змешчаныя лідэр кампаніі “Гавары праўду!” паэт Уладзімір Някляеў, рэдактар газеты «Товарищ» Сяргей Вазняк і міжнародны сакратар АГП Андрэй Дзмітрыеў.
Беларуская дэмакратычная супольнасць асудзіла дзеянні ўладаў, назваўшы іх "палітычна матываванымі", і выказала падтрымку грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!".
Занепакоенасць падзеямі ў Беларусі выказалі вядомыя еўрапейская палітыкі. 19 траўня з заявай выступіў Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк. Ён заклікаў беларускія ўлады «неадкладна спыніць рэпрэсіі і пераслед структур грамадзянскай супольнасці і вярнуцца на шлях дэмакратызацыі».
|
|
|
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 Наступная > Апошняя >>
|
|
Старонка 1 з 8 |