|
Аўтар: Уладзімір Давыдоўскі
|
|
05.05.2010 23:43 |
|
У беларускай гістарыяграфіі гэты перыяд па-ранейшаму застаецца малавядомым. Але тыя, хто займаўся яго доследам, міжволі прыходзяць да высновы, што масавыя рэпрэсіі 30-х гадоў супраць беларускага сялянства, якое складала да 75% пацярпелых, былі спробай вынішчэння нашага народа. Асобныя даследчыкі бачаць свядомы намер уладаў пакараць голадам непакорлівых сялян, якія выступалі супраць калектывізацыі. А найбольш катэгарычныя вызначаюць тыя падзеі як ГЕНАЦЫД.
|
|
|
Аўтар: Уладзімір Давыдоўскі
|
|
19.03.2010 20:03 |
На працягу стагодзьдзяў нашыя продкі вялі змаганьне за незалежнасьць уласных земляў і наданьне ім статусу сувэрэннай дзяржавы. Дастаткова ўзгадаць высілкі тутэйшай эліты дамагчыся самастойнасьці Вялікага княства Літоўскага, паўстаньні 1794 г., 1830-1831 і 1863-1864 гг. Працягам гэтай барацьбы і найбольш пасьпяховай спробай ажыцьцявіць ідэю самастойнасьці краіны было абвяшчэньне 25 сакавіка 1918 г. незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
|
|
Аўтар: Уладзімір Лобач
|
|
01.07.2009 11:10 |
|
Доўгі час у Заходняй Еўропе шкоднаснае чарадзейства (maleficium) пераследавалася выключна свецкімі ўладамі і не з’яўлялася злачынствам супраць хрысціянскай веры (ерассю), бо, як лічылася, чараўнік верыць у д’ябла, існаванне якога не адмаўляе царква. Але ўжо з к. ХІІІ ст. паняцці «чарадзей» і «ерэтык» фактычна ідэнтыфікуюцца. Прычым, з індывідуальнага злачынства чарадзейства ператварылася ў калектыўнае, сектанцкае, і ўжо «кожны выкрыты чараўнік цягне за сабой росшукі ягоных супольнікаў, братоў па секце». Паваротнай кропкай у дзейнасці інквізіцыі стала була Інакенція VIII «Summis desiderantes» (1484), якая за асноўную мэту вызначыла не барацьбу за чысціню веры, а вынішчэнне вядзьмарства.
|
|
Аўтар: Уладзімір Давыдоўскі
|
|
24.06.2009 13:00 |
|
Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, найвышэйшы маршалак літоўскі, ваявода трокскі і віленскі, а таксама першы ардынатар нясьвіскі, адметны ня толькі сваімі тытуламі ды радавітым паходжаньнем. Гэта быў чалавек, здольны прымаць самыя сьмелыя рашэньні і здзяйсьняць, здавалася б, фантастычныя пляны, выпраўляцца ў поўны рызыкі шлях і, адолеўшы яго, з майстэрствам літаратара распавядаць пра свае вантуры.
|
|
|
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 Наступная > Апошняя >>
|
|
Старонка 1 з 5 |