Свaбодa,  Вeрнасць,  Нeзалежнасць!

 The Charity Project (Noncommercial)

Літаратура
“Верасень”: у засені веры Друк E-mail
Аўтар: Анатоль Мяльгуй   
10.01.2010 13:01

7 студзеня 2010 году, якраз падчас сьвята Божага Нараджэньня, адбылася падзея, якую доўга чакалі і сталыя беларускія пісьменьнікі, і маладыя літаратары  –  прэзэнтацыя новага літаратурна-мастацкага часопісу "Верасень".  Зь вялікім посьпехам яна прайшла ў дольнай залі менскага Чырвонага касьцёлу.

 

 
Асобы Друк E-mail
Аўтар: Ян Мнішак   
16.09.2008 11:58

Кніга "Асобы" вядомага беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча выйшла за межамі Беларусі – у Санкт-Пецярбурзе. І гэта не дзіўна, паколькі гутарка ў ёй ідзе пра сучасную палітыку і найбольш яркіх палітычных ды грамадзкіх дзеячаў Беларусі. Кніга сьмелая, а дадзеныя ў ёй ацэнкі падзеяў і асобаў часам разыходзяцца не толькі з афіцыйнымі. Але якраз у гэтым яе каштоўнасьць, бо кніга найперш адлюстроўвае погляд чалавека, якому давялося не толькі жыць у няпросты час, але і як журналісту бываць у эпіцэнтры многіх падзеяў.


 
Беласточчына ў пасляваенны час Друк E-mail
Аўтар: Наталля Герасімюк   
01.07.2008 15:40

"Штодзённае жыццё жыхароў Беласточчыны ў пасляваенны перыяд (1944-1956)" – чацьвертая і апошняя з выдадзеных праграмнай радай тыднёвіка “Ніва” кніг тэтралогіі, а па сутнасці, беларускай энцыклапедыі Падляшскага краю. У яе аснове – дакументы, сведчанні, успаміны, расповед пра падзеі і факты, большай часткай невядомыя людзям у сучаснай Беларусі.


 

 
Царская трызна Друк E-mail
Аўтар: Наталля Герасімюк   
12.05.2008 16:22

"Царскай трызна" – адна з апошніх кніг, выдадзеных праграмнай радай беластоцкага тыднёвіка "Ніва". Яе аўтар – журналістка "Нівы" Ганна Кандрацюк-Свярубская. Аповеды, сабраныя ў кнізе, чытаюцца лёгка, але пакідаюць у душы сум. Сум па тым, што адыходзіць, што прамінае, што, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі, губляем назаўсёды.
Беларуская падляшская вёска з яе жыхарамі, якія лічаць сябе праваслаўнымі і ў сэрцах хаваюць язычніцтва... Сапраўднае адлюстраванне гэтай вёскі, яе жыхароў, іх вераванняў і забабонаў...

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 3