Свaбодa, Вeрнасць, Нeзалежнасць! | The Charity Project (Noncommercial) |
| Такой бачылі Літву вялікія Літвіны |
|
|
| Інтэрв'ю |
| Аўтар: Уладзімір Давыдоўскі |
| 06.10.2009 15:10 |
|
— Так, ня толькі пра этнічныя, хаця і гэта не выключаецца. Тут многае залежыць ад таго разуменьня паняцьця нацыі, якое мы даем. Калі казаць пра нацыю, як твор выключна зямнога жыцьця, тады этнічнасьць выходзіць на першы плян. Калі ж разумець нацыю трансцэдэнтна: як супольнасьць мінулых, сёньняшніх і будучых пакаленьняў, тады Літвіны былі ёсьць і будуць. А аб’ядноўвае іх вядома ж тэрыторыя, але ня толькі, бо і духоўны арыентыр Літоўскасьці, якім ў большы пэрыяд часу была каталіцкая вера. — Больш як 200 гадоў таму наш апошні манарх, родам з Воўчыну, адрокся ад трону. Далей быў час анэксіі і бальшавізму — пэрыяд разбурэньня ў сьвядомасьці людзей успрыманьня сябе адзінай супольнасьцю, якая мусіць мець уласную дзяржаву і, тым больш, манарха. І вось цяпер, калі, здавалася б, вызначэньне "манарх" канчаткова зрабілася анахранізмам, ты стварыў і ўзначаліў Манархічную Лігу Вялікага княства Літоўскага. Мяркуеш, манарх — постаць актуальная для Беларусі?
— У Вялікім Княстве ніколі не было сваёй Бутрамеевай ночы, і бальшыня людзей традыцыйна атрымоўвала веравызнаньне ў спадчыну ад сваіх бацькоў. Ты зрабіў уласны і сьвядомы выбар на карысьць каталіцызму... — Так, бо менавіта каталіцызм ёсьць асновай Літоўскасьці, а не наадварот. Літва ўзьнікла да прыняцьця хрысьціянства, але гэты пэрыяд варта ўсё ж аднесьці да часу ўзрастаньня. Літва ў сваім сталым узросьце — гэта Літва каталіцкая. Іншай Літвы сабе ня бачылі і вялікія Літвіны, якімі ёсьць Ягайла, Вітаўт, сьвяты Казімер — патрон нашага Краю, Віленскі войт Аўгустын Ратундус, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту кс. Пётр Скарга. — Ці не абранае веравызнаньне, якое ў нас зазвычай атаясамліваецца з Польшчай, паспрыяла таму, што адноўленая некалі польскамоўная газэта "Litwa", галоўным рэдактарам якой ты з’яўляесься, аддала перавагу лацініцы. Хто яе чытач? — Часткова гэта так, паколькі першымі нашымі чытачамі зьяўляліся і зьяўляюцца каталікі. Але зараз мы бачым зацікаўленьне лацінкай і адной зь яе адменаў — гатычным шрыфтам ня толькі сярод каталікоў, але і сярод іншых жыхароў — перад усім моладзі, незалежна ад веравызнаньня. Чытачом нашай газэты зьяўляюцца людзі, што лічаць сябе Літвінамі, альбо блізкімі да гэтага. Ня ўсе зь іх каталікі, але абсалютная большасьць згодная з патрэбай таго, каб Касьцёл аказваў свой дабрачынны ўплыў на грамадзкае жыцьцё ў нашым Краі і па ўсім сьвеце.
— Так, мае дзеці ведаюць лацініцу, а старэйшы імкнецца нават вымалёўваць гатычныя літары. Падтрымліваць гэта дазваляе таксама і нядзельная польская школа пры Амбасадзе РП у Мінску, якую наведваюць двое маіх старэйшых сыноў. Чытаюць яны ўжо без праблем, спрабуюць таксама і пісаць. — Ты назваў сваіх дзяцей Вітаўт Ігнацый, Стэфан Казімэр, Жыгімонт Уладзіслаў, Марыя Тэрэза. Ці ня цяжка ім будзе жыць з гэткімі вялікакняскімі імёнамі і адпаведным выхаваньнем сярод людзей, выхаваных ідэалягізаванымі праграмамі БТ? — Ня думаю, мне падаецца, што тут шмат што залежыць ад асабістай паставы бацькоў. Нажаль у нашым грамадзтве моцна распаўсюджана такое "малпаваньне", калі некаторыя думаюць толькі пра тое "а што людзі скажуць". Часам гэта карысна, але не заўжды. У посткамуністычнай Беларусі, гэтая думка так званых "людзей” вельмі часта скажона савецкімі стэрэатыпамі, нэгатыўнымі ад сваіх пачаткаў да каталіцкасьці, літоўскасьці, польскасьці і ўсёй лацінскай цывілізацыі ў цэлым. Я асабіста гэтым не пераймаюся, ведаю, што жывем у бізантыйскім асяродзьдзі. Але што з гэтага? Усходняя, у нашым выпадку ў расейскай абалонцы, цывілізацыя нясе нашым людзям няшмат карысных рэчаў. Не затрымліваючыся на тэалягічных супярэчнасьцях назаву ўсім вядомыя з побыту: водку, ікру і гармонь. Да гэтага можна дадаць цыганскі музычны антураж. А пануе над усім бесклапотны падыход да жыцьця: "А нам усё раўно!" Нарэшце гэтая антыкультура прыкрываецца сарамлівым фігавым лістком аб "таямнічай рускай душы", якую нельга вымераць "обшчым аршынам". Зрэшты і руская літаратура прапагуе якраз гэтую традыцыйную расейскую абыякавасьць, "абломаўшчыну". Дык ці патрэбна нам такая "культура"? — Газэта "Litwa" і лацініца, Манархічная Ліга, сыны Вітаўт і Жыгімонт, перапіс ліцьвінаў... — Гэта не сыход ад жыцьця, гэта натуральная рэакцыя самаабароны нармальнага чалавека. Самаабароны ад хамства і высілак дзеля выхаваньня нашых суграмадзян. Можа быць Ноя, які будаваў каўчэг, таксама называлі дзіваком ці шалёным, але вядома, хто ўрэшце меў рацыю. |

Увага!
Пры выкарыстанні публікацый спасылка на аўтара і партал абавязковая!
Каментары
Давайце не рабіць мешаніну з рэлігіі і свядомасці чалавечай! Я праваслаўны і мне гэтыя каталіцкія прамовы не па душы зусім.
Літва дзяржава полірэлігійная, таму менавіта тут і ўзнікла ўніяцтва. Цытаваць