|
Што значыць "Charity Project"? Гэта дабрачынны культурніцкі праект, які існуе выключна на сродкі заснавальніка і дзякуючы бескарысліваму добраму чыну аўтараў. Праект ствараецца прафесійнымі журналістамі, гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі і, разам з тым, адкрыты да ўдзелу ў ім усім, хто хоча і можа зрабіць яго больш цікавым і дасканалым. У падмурак праекта закладзеныя тыя ж прынцыпы існавання, як, напрыклад, і ў падобны па характару праект Joomla. Сімвалы партала "Вялікае Княства".
Калюмна і чырвоны крыж св. Георгія на белым палатне (са змешчаным у левы бок крыжам) — першае адлюстраванне вялікакняскага сцягу ў творах жывапісу. Дэвіз: "Свабодa, Вeрнасць, Нeзалежнасць!" Пра дэвіз партала "Вялікае Княства".
"Свабодa, Вeрнасць, Нeзалежнасць!" — гэта словы, якія замест радавога гербу “Брама” выразаў на сваёй пячатцы творца і грамадзянін Міхал Клеафас Агінскі падчас паўстання ў Польшчы і Літве 1794 г. У кантэксце партала (і вялікакняскай філасофскай думкі) размова ідзе пра Свабoду асобы, Вeрнасць Радзіме і Нeзалежнасць дзяржавы. "Вялікае Княства" — арыгінальнае альбо дайджэст-выданне?
Канешне, арыгінальнае. Ад пачатку 2007 года каля 70% кантенту складаюць матэрыялы, якія ўпершыню альбо ў канцэптуальна новай форме з’явіліся на нашым партале. Астатнія 30% — вартыя ўвагі публікацыі пераважна малавядомых, малатыражных (і таму недаступных шырокаму колу) выданняў. Якім чынам вызначаюцца пазіцыі Тор-7?
Паводле дадзеных 3 праграм па збору статыстыкі. У разлік бяруцца госці, якія завіталі на партал з адкрытых IP-адрасоў. Пры гэтым візіт з аднаго IP атрымлівае адзін голас, незалежна ад колькасці наведванняў. Прыярытэтам карыстаюцца тыя, хто прагледзеў больш за адну старонку. Госці, якія маюць закрытыя IP-адрасы, да разліку не прымаюцца. На ранейшым партале "Вялікае Княства" было шмат цікавых артыкулаў... Чаму іх няма на новым?
Гэта звязана хутчэй з тэхнічным бокам справы. Гэтак жа як і часовая адсутнасць былой Галерэі. Але паступова бальшыня з тых артыкулаў (прынамсі, найбольш вартых увагі) вернецца ў "Вялікае Княства". www.3force.info — 3-гадовы рубеж!
4 кастрычніка мінула роўна 3 гады ад моманту рэгістрацыі даменнага імя www.3force.info . І хаця рэальная гісторыя "Вялікае Княства" як партала пачалася крыху пазней, у самым пачатку 2007 г., маем падставу для кароткага падвядзення вынікаў.
Найбольш важны з іх палягае ў тым, што цягам апошніх 6 месяцаў атрымалася цалкам выйсці са, здавалася б, безнадзейнага крызіснага стану, у якім "Вялікае Княства" апынулася з лістапада 2008 года. Прынятыя ўвесну 2009 г. рэформы (антыкрызісныя захады:) дазволілі не толькі ўратаваць партал, але і павялічыць вялікакняскую аўдыторыю ў параўнанні з мінулым годам на 30 %. Пра ўсё гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя за апошнія 12 месяцаў (кастрычнік 2008-2009).
Калі некалькімі гадамі раней шмат хто глядзеў на гэтае пачынанне з іроніяй, то цяпер паставіць пад сумненне запатрабаванасць (папулярнасць) і якасць кантэнту ды візуальны фармат партала (прафесійны ўзровень) можа толькі недасведчаны ў інтэрнэт-журналістыцы. І гэты выхад на новыя пазіцыі з’яўляцца моцным стымулам для далейшай працы. Не менш важна і тое, што ад пачатку існавання і дагэтуль партал "Вялікае Княства" непахісна трымаецца першапачаткова вызначаных прыярытэтаў, якія можна выказаць словамі сённяшняга дэвіза: "Свабода, Вернасць, Незалежнасць!" Магчымыя праблемы з адлюстраваннем калонак на старонках партала ў Internet Explorer 6.0
Партал аптымізаваны пад Internet Explorer 8.0, а таксама праходзіць тэставанне на броўзерах Opera 9.6 і Mozilla Firefox 3.5. Надалей тэставанне на Internet Explorer 6.0 праводзіцца не будзе. Таму рэкамендуем названыя броўзеры і іх больш новыя версіі, якія даступныя бясплатна на сайтах вытворцаў: Internet Explorer: http://www.microsoft.com/windows/internet-explorer/ http://www.microsoft.com/rus/windows/internet-explorer/
Opera: http://www.opera.com/ Mozilla Firefox: http://www.mozilla.com/
|