Свaбодa, Вeрнасць, Нeзалежнасць! | The Charity Project (Noncommercial) |
| Брытанскія дзеячы культуры супраць Указа №60 |
|
|
| Аўтар: WK |
| 02.07.2010 12:00 |
|
Акцыя прайшла каля сцен беларускага пасольства на вуліцы Кэнсінгтон Корт, 6 у Лондане. Яе арганізавалі драматург і рэжысёр Том Стопард, акцёр і рэжысёр Самуэль Уэст, рэжысёр Клэр Лізімор. Самуэль Уэст прачытаў урывак з п'есы Беларускага Вольнага тэатра «Пакаленне Jeans». Рэжысёр Клэр Лізімор падкрэсліў, што новы ўказ беларускіх улад аб Інтэрнэце “з'яўляецца відавочнай спробай абмежаваць свабоду слова і права на самавыяўленне”. “Усе мы павінны супрацьстаяць кожнай спробе забраць гэтыя свабоды", - адзначыў Самуэль Уэст. Дзеячы культуры накіравалі адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнка, у якім заклікаюць не абмяжоўваць дэмакратычныя свабоды і спыніць цэнзуру Інтэрнэту. Акрамя арганізатараў акцыі пад лістом падпісаліся Марк Равенхіл, Говард Брэнтан, Алан Рыкман, Лора Уэйд, Кэрыл Чэрчыль, Генры Гудман, Генры Портэр, Сымон Макберні, Сайман Стывенс і Ліндсі Тэрнер. Раней знакамітасці напісалі адкрыты ліст да прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Камерона з патрабаваннем спыніць талерантнае стаўленне да апошняй дыктатуры ў Еўропе. |
