Свaбодa,  Вeрнасць,  Нeзалежнасць!

 The Charity Project (Noncommercial)

20 гадоў таму Беларусь заявіла пра незалежнасць Друк E-mail
Аўтар: WK   
27.07.2010 12:00

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Дэкларацыя абвясціла "поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх стасунках".

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закону, на падставе якога былі ўнесеныя змены ў Канстытуцыю.

Да 1996 года 27 ліпеня было галоўным святам краіны – Днём незалежнасці Беларусі.
Улады скасавалі свята пасля рэферэндуму 1996 года.

 

Дадаць каментар