Свaбодa,  Вeрнасць,  Нeзалежнасць!

 The Charity Project (Noncommercial)

Вызвалены лідэры кампаніі "Гавары праўду!" Друк E-mail
Аўтар: WK, ФОТА: PC   
21.05.2010 19:00

Днём 21 траўня паэт Уладзімір Някляеў, рэдактар газеты “Товарищ” Сяргей Вазняк і міжнародны сакратар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Дзмітрыеў выйшлі на свабоду.

18 траўня ў розных гарадах Беларусі супрацоўнікі міліцыі і спецслужб адначасова правялі  некалькі дзесяткаў ператрусаў у офісах грамадскіх аб’яднанняў, партый, незалежных прафсаюзаў і кватэрах актывістаў, якія падтрымалі грамадзянскую кампанію “Гавары праўду!”. Падчас ператрусаў канфіскаваліся кампутарная і аргтэхніка, дакументы, літаратура, грошы. Было затрымана і дапытана больш за 20 чалавек.

У ізалятар часовага ўтрымання на вул. Ахрэсціна ў Мінску на трое сутак былі змешчаныя лідэр кампаніі “Гавары праўду!” паэт Уладзімір Някляеў, рэдактар газеты «Товарищ» Сяргей Вазняк і міжнародны сакратар АГП Андрэй Дзмітрыеў.

Беларуская дэмакратычная супольнасць асудзіла дзеянні ўладаў, назваўшы іх "палітычна матываванымі", і выказала падтрымку грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!".

Занепакоенасць падзеямі ў Беларусі выказалі вядомыя еўрапейская палітыкі. 19 траўня з заявай выступіў Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк. Ён заклікаў беларускія ўлады «неадкладна спыніць рэпрэсіі і пераслед структур грамадзянскай супольнасці і вярнуцца на шлях дэмакратызацыі».

 

Дадаць каментар