Свaбодa,  Вeрнасць,  Нeзалежнасць!

 The Charity Project (Noncommercial)

Чарнобыльскі шлях – 2010 Друк E-mail
Аўтар: WK, ФОТА: PC   
26.04.2010 23:01

26 красавіка ў Менску адбыўся ўжо традыцыйны "Чарнобыльскі шлях". Але гэтым разам ён прайшоў у новым жалобным фармаце, і насуперак традыцыі яго правяла не Партыя БНФ.

Нязменны заяўнік гэтай акцыі Партыя БНФ адмовілася яе праводзіць. Ініцыятарамі сёлетняга "Чарнобыльскага шляху" выступілі чальцы “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.  

Падчас прэсавай канферэнцыі 19 красавіка было абвешчана аб утварэнні арганізацыйнага камітэта “Чарнобыльскага шляху”. У яго склад ўвайшлі: навуковец Іван Нікітчанка, палітык Мікола Статкевіч, ліквідатар Аляксандр Ваўчанін, мастак Аляксей Марачкін ды іншыя вядомыя людзі.

Чарнобыльскі шлях – 2010” пачаўся 26 красавіка а 18-й гадзіне каля Акадэміі навук у Менску. На мітынгу, прысвечаным 24-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, выступілі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня "Праваабарончага альянсу" Людміла Гразнова, член-карэспандэнт Акадэміі навук Іван Нікітчанка ды іншыя асобы. Лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч агучыў заяву аргкамітэта аб стварэнні грамадскага камітэта "У абарону жыцця".

Потым некалькі соцень удзельнікаў акцыі рушылі па праспекце Незалежнасці, па вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы, дзе хвілінай маўчання, малітвай і спевам гімна «Магутны Божа» акцыя закончылася.

 

Дадаць каментар