The Grand Duchy
belarusian culture on-line magazine. –
Wielkie Księstwo
białoruskie pismo kulturalne on-line –
Вялікае Княства
беларускі культурніцкі on-line часопіс
Незалежны рэсурс "Вялікае Княства" з'яўляецца працягам міжнароднага інфармацыйнага праекта "Сусветная служба "БМ" /1991-1994/ і культурніцкага "Вялікае Княства" /1992-2006/
Гісторыя
Легендарнае падарожжа Мікалая Крыштафа Радзівіла ў Святую Зямлю пачалося 16 верасня 1582 года. Пакінуўшы Нясвіж, ён едзе ў Венецыю, наведвае Крыт, Кіпр, Баальбек, Дамаск. Пасля пакланення Труне Гасподняй і Галгофе рушыць у Віфлеем і праз пустэльню да Мёртвага мора. Надалей яго шлях ляжыць у Егіпет...
The Grand Duchy
• Society • History • Religion • Literature, music, art
Wielkie Księstwo
• Procesy, zachodzące w społeczeństwie • Badania historyczne • Życie religijne • Literatura, muzyka, sztuka
Вялікае Княства
• Грамадскія працэсы • Гістарычныя доследы • Рэлігійнае жыццё • Літаратура, музыка, мастацтва
Разглядаючы даўнюю артылерыйскую зброю, размешчаную перад уваходам у замак магнатаў Ляшчынскіх, я ўбачыў стройную Пагоню, і з’явілася адчуванне гонару і адначасова журбы. Якім чынам гэтыя гарматы апынуліся тут? Якія гістарычныя падзеі прывялі нашу Пагоню на Віслу?.._
План пабудовы гэтага дома быў зацверджаны 15 чэрвеня 1810 года, а будаўніцтва доўжылася сем гадоў. Ад самага пачатку ўсё, што тычылася дома, было агорнута таямніцай, бо будавалі яго па замове менскай ложы масонаў "Чырвоная паходня", якая тады налічвала 152 чальца.
Літаратура
"Штодзённае жыццё жыхароў Беласточчыны ў пасляваенны час (1944-1956)" – чацвёртая і апошняя з выдадзеных кніг тэтралогіі, а па сутнасці, беларускай энцыклапедыі падляшскага краю. У яе аснове – дакументы, сведчанні, успаміны, расповед пра падзеі і факты, большай часткай невядомыя людзям у сучаснай Беларусі.
аўтарызацыя
Імя
Пароль
Факты • 23.08.2008 Міністэрства культуры зацвердзіла праект стварэння музея пад адкрытым небам – Юравіцкай верхнепалеалітычнай стаянкі першабытнага чалавека каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
• 22.08.2008 Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся да прэзідэнта Расіі ў сувязі з апаганеннем гісторыка-культурнай каштоўнасці "Мінскія брацкія вайсковыя могілкі 1915-1918 гадоў".
• 21.08.2008 У Кобрынскім раёне знойдзеныя парэшткі 55 воінаў польскай арміі, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны.
• Далей
Яго кніга перажыла больш дзесятка перавыданняў на партугальскай, іспанскай, італьянскай, французскай, ангельскай, нямецкай, румынскай, польскай мовах і стала ідэйным падмуркам для контррэвалюцыянераў ва ўсім свеце. Увесну 2008 года ў Мінску адбылася прэзентацыя яе першага на абсягах былога СССР выдання.
Кніга "Асобы" вядомага беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча выйшла за межамі Беларусі – у Санкт-Пецярбурзе. І гэта не дзіўна, паколькі гутарка ў ёй ідзе пра сучасную палітыку і найбольш яркіх палітычных і грамадскіх дзеячаў Беларусі..._
Мастацтва
Напалеон Орда
Графіка
Рыгор Сітніца
Графіка
Сяргей Шэмет
Жывапіс
Вялікае Княства прэзентуе
Галерэю
сучаснага і старадаўняга беларускага мастацтва
Музыка
Сёлетні XIX Фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча – 2008" вылучыўся шэрагам неспадзевак. Так, час яго правядзення ракавым чынам супаў з гастролямі ў Польшчы ды Германіі рок-зорак сусветнай велічыні, куды і накіраваліся шматлікія рок-фаны. А паралельны фэст непадалёк ад Беластоку сабраў славутых джазавых выканаўцаў ды іх прыхільнікаў...
Топ навінаў • 04.07.2008. У выніку выбуху ў Мінску падчас гала-канцэрта з нагоды Дня незалежнасці Беларусі пацярпелі прыблізна 50 чалавек.
• 02.07.2008. У прастольным свяце ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, якое адзначалася ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці 1-2 ліпеня, узялі ўдзел каля 30 тысяч вернікаў.
• 16.08.2008. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін вызвалены з калоніі "Віцьба-3".
• Усе навіны
Адной з найбольш яскравых падзей у беларускай рок-музыцы стаў вялікі міжнародны рок-фестываль "Be Free" – "Быць вольным", які прайшоў на тэрыторыі Украіны, у слаўным сваёй гісторыяй і традыцыямі горадзе Львове. Удзел у ім узялі больш за 30 калектываў, а колькасць гледачоў пераваліла за дзесятак тысяч!_
"Я ўспрымаю "Мрою" як каманду, якая здолела зрабіць тое, у ва што ў 80-я ніхто не верыў – раскрыць рэальныя магчымасці беларускай мовы арганічна і натуральна гучаць у найноўшых музычных накірунках і, такім чынам, паставіць яе ў адзін шэраг з надзвычай дынамічнымі і прагрэсіўнымі ангельскай і расійскай. Прынамсі тут, у Беларусі".