Вялікае Княства
Пачатак | Факты | Грамадства | Гісторыя | Літаратура | Музыка | Мастацтва | Галерэя | Бібліятэка | Даведка By | Rus | Pol | Eng

 

Вялікае Княства


Заснаваны ў 2006 годзе незалежны рэсурс "Вялікае Княства" з'яўляецца працягам міжнароднага інфармацыйнага праекта "Сусветная служба "БМ" (1991-1994), у падмурак якога быў пакладзены прынцып свабоднага абмену інфармацыяй пры ўдзеле журналістаў-беларусаў, прадстаўнікоў дзвюх культур. Праект ставіў на мэце стварэнне ў незалежнай Беларусі міжнародных камунікацый новага кшталту, уключэнне краіны ў міжнародную інфармацыйную прастору, збліжэнне Усходу і Захаду, садзейнічанне сталым стасункам (ва ўсіх сферах жыцця) паміж дыяспарай і бацькаўшчынай.
У 1992 годзе праект быў падтрыманы журналістамі беларускіх службаў "Радыё Свабода", радыёстанцый Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Аўстраліі, Ватыкана, прадстаўнікамі беларускай дыяспары ЗША, Канады, Англіі, Расіі, а пазней, што не менш важна, тагачасным Міністэрствам замежных спраў Беларусі.
Аднак напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 1994 годзе "Сусветная служба "БМ" была скасаваная разам з радыёстанцыяй "Беларуская маладзёжная", дзе рэалізавалася. Далейшы працяг працы ў гэтым рэчышчы стаўся немагчымым – уладамі быў узяты курс на інфармацыйную закрытасць...

Культурніцкаму праекту "Вялікае Княства" (1992-2006) рэсурс абавязаны не толькі назвай, але і разуменнем тоеснасці гісторыі ды культуры Беларусі і дзяржаў Еўропы, неабходнасці ўвасаблення новых інфармацыйных стратэгій у асвятленні грамадскага і культурніцкага жыцця краіны.

Як і папярэднія праекты партал "Вялікае Княства" ставіць за мэту:

_умацаванне грамадзянскай супольнасці ў краіне на грунце духоўных, культурных, гістарычных і дэмакратычных каштоўнасцяў.
_спрыянне фарміраванню адкрытай інфармацыйнай прасторы ў Беларусі
_садзейнічанне станаўленню паважлівых адносін да прадстаўнікоў розных народаў і веравызнанняў
_папулярызацыю адметных гістарычных і авангардных накірункаў беларускай літаратуры, музыкі, мастацтва
_падтрымку творчых людзей, якія па сваім фармаце не ўпісваюцца ў заангажаванае дзяржавай мастацтва і праекты камерцыйнага кшталту.


Вялікае Княства рэкамендуе



Беларускі Маладзёвы Рух Амерыкі

Беларускае Радыё Рацыя

Згуртаваньне беларускае моладзі ў Амэрыцы

Беларуская асацыяцыя журналістаў

"Ніва" - тыднёвік беларусаў у Польшчы

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Саюз беларускіх пісьменнікаў

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"



Музычны партал "Тузін Гітоў"

Гісторыя Беларусі. Першакрыніцы

Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Камунікат



3force.info

Банер партала  Вялікае Княства

3force.info Банер партала  Вялікае Княства


On-line часопіс Вялікае Княства 2007-2008
Мінск • Беласток • Варшава • Масква



Каардынатар праекта


Уладзімір Давыдоўскі
пісьменнік, журналіст

Зваротная сувязь:

vk@3force.info

belarus@3force.info
dasu@list.ru

Беларусь
+ 375 29 6976080
Polska
+ 48 51 7366758

 

Падзелы:   Пачатак | Факты | Грамадства | Гісторыя | Літаратура | Музыка | Мастацтва | Галерэя | Бібліятэка | Даведка

Copyright © 2007-2008 Вялікае Княства